Sidebar

15
Сб, авг
94 Новых публикаций

«Ліга глытальнікаў тэксту»

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

1 лютага сельская бібліятэка № 19 сямейнага чытання в. Забашавічы сумесна з ДУА «Забашавіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна» упершыню правялі школьны чэмпіянат па хуткачытанню ўслых «Ліга глытальнікаў тэксту».

У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 9-11 класаў. Яны чыталі ўрыўкі з твораў І. Шамякіна, У. Караткевіча, Я. Купалы, Я. Коласа і матэрыялы раённай газеты “Адзінства”. Кампетэнтнае журы ў складзе бібліятэкара М.П. Бык, класнага кіраўніка 10 класа Г.Р. Маслоўскай, вучаніцы 11 класа А. Тарасевіч, ацэньвала хуткасць і выразнасць чытання, артыстызм удзельнікаў.
У намінацыі "Выразнасць і хуткасць чытання" перамогу атрымала вучаніца 11 класа Саскавец Крысціна, у намінацыі "Эмацыянальнасць" – вучаніца 10 класа Куракевіч Серафіма, прыз глядацкіх сімпатый атрымала вучаніца 10 класа Вярбіцкая Ганна за чытанне перыядычнага друку.
Пераможцы атрымалі граматы і дыпломы, а так сама падарункі ад бібліятэкі.
Віншуем удзельнікаў!
Атрымалася сапраўднае свята чытання!
Удзельнікі мерапрыемства раілі праводзіць такія чэмпіянаты часцей. Чакаем на наступныя спаборніцтвы больш дзяцей і запрашаем далучыцца бацькоў.