Sidebar

03
Ср, июнь
205 Новых публикаций

Прыйшлі Калядкі – бліны і аладкі

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

16 снежня ў дзіцячы аддзел на мерапрыемства “Прыйшлі калядкі – бліны і аладкі” прыйшлі вучні 4 “В” класа ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава”.

Бібліятэкар-краязнаўца Ала Смірнова з дапамогай электроннай прэзентацыі “Сёння мы з вамі святкуем Каляды” пазнаёміла дзяцей з гісторыяй гэтага старажытнага беларускага свята.
Нашы маленькія сябры даведаліся, што ў гонар Каляды ў кожнай хаце рабілі святую вячэру,  на якой абавязковымі стравамі былі куцця і бліны, а ўвогуле на стол ставілі як мага больш страў, за што ў народзе гэты вечар называюць “вялікай куццёй”.

З Святочнага вечара пачыналі хадзіць па хатах калядоўшчыкі (юнакі і дзяўчаты)  з абрадамі слаўлення і добрых зычэнняў гаспадарам і членам іх сямей. Дзеці даведаліся, што на працягу ўсіх Каляд беларускія дзяўчаты гадалі аб абдучым замужжы і сваёй долі. Бібліятэкар Ала Смірнова прапанавала сваім юным чытачам так сама пагадаць аб будучай прафесіі. Спадабаліся дзецям і калядныя ігрышча, жарты, песні, прыпеўкі, якія напоўнены народным гумарам і вымыслам. У канцы мерапрыемства дзеці атрымалі магчымасць паглядзець урывак з мастацкага фільма “Вечера на хуторе близ Диканьки”.
У час правядзення мерапрыемства бібліятэкар імкнулася стварыць атмасферу сапраўдных Калядаў: дзеці пелі абрадавыя калядныя песні, частаваліся цукеркамі, разгадвалі загадкі.

2019-12-17