Sidebar

14
Пт, авг

“Ах, мой мілы Андэрсэн!”

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Пад такой назвай 9 ліпеня ў зале літаратуры на замежных мовах ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева” адбылася сустрэча з удзельнікамі творчага конкурса “Выразанкі” па матывах казак Х.К. Андэрсэна.

Творчы іспыт праходзіў з 11 траўня па 9 чэрвеня пад эгідай Інстытута дацкай культуры ў Эстоніі, Латвіі і Літве.

Ад беларускага боку ў дадзеным конкурсе ўдзельнічалі  каля 300 творчых работ ад школьнікаў са ўсёй нашай краіны, а таксама і  юныя барысаўчане.  Прычым ад бібліятэкі на конкурс былі заяўлены 9 твораў – цікавых, непадобных, летуценных, якія крэатыўна і з натхненнем раскрылі тэму.

У ліку аўтараў – Аляксей Бусел, Міраслава Юркевіч, Ульяна Жураўлёва, Аляксей Літвінцаў, Святлана Радзюк, Арыяна Сахончык, Дар’я Стукан, Маргарыта Лорына, Ігар Лук’янаў – усе таленавітыя, усе неаднаразова заяўлялі аб сабе на іншіх творчых конкурсах.

На мерапрыемства многія дзеці прыйшлі з бацькамі або выкладчыкамі. Загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Таццяна Кірылава пазнаёміла прысутных з самім конкурсам і яго ўмовамі, а затым правяла ўзнагароджванне ўдзельнікаў прыгожымі дыпламі, якія даслалі яго заснавальнікі, і салодкімі прызамі ад бібліятэкі.

Сустрэчу працягнуў майстар-клас па выразанню з каляровай бумагі сардэчак. Такі цікавы занятак у свой час прыдумаў сам вялікі казачнік Андэрсэн. Ён таксама любіў і маляваць. Супрацоўнік зала літаратуры на замежных мовах Наталля Алейнік даступна і падрабязна расказала і паказала хлопчыкам і дзяўчынкам усе этапы стварэння незвычайнай фігуркі. Калі дзеці прыступілі да творчага працэссу, яна дапагла кожнаму з іх стварыць своё прыгожае сардэчка.

Мерапрыемства завяршылася невялікай экскурсіяй ў галереі “ARTквартал” па выставе міжнароднага конкурса дзіцячай творчасці “Мы -  дети Космоса” і фатасесіяй на фоне твораў яго пераможцаў з розных краін свету.

Алена Брыцкая

2020-07-13