Sidebar

14
Вт, июль

Куратарская экскурсія

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

7 сакавіка ў рамках праекта “Арткалегіум” ў мастацкай галерэі "З'ява" Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. І.Х Каладзеева для вучняў 7 “В” класса ДУА «Гімназія №3 г. Барысава» адбылася куратарская экскурсія па персанальнай выставе фотмастачкі Алісы Ліўсі “Сутыкненне. Учора і сёння”.

Яе праводзіла непасрэдна куратар гэтага фотапраекту – Аліна Швайбовіч – выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (факультэт дызайна і ДПМ), двойчы стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Яна пазнаеміла падлеткаў з канцэпцыяй фотапраекту, падзялілася ўспамінамі і вопытам рэалізацыі творчай ідэі. Акрамя таго, Аліна Швайбовіч распавяла пра актуальнасць вывучэння і захоўвання беларускіх традыцый. Прапанавала моладзі сваё адказнае стаўленне да народнай гісторыі і заклікала слухачоў да шанавання спадчыны беларускай народнай культуры, у тым ліку і сямейных рэліквій. Акрамя таго, на прыкладзе прадстаўленных у фотазоне даматканых посцілак, экскурсавод звярнула ўвагу гасцей на асаблівасці беларускага народнага тэкстылю і нават паказала працэс прадзення ільняной ніткі на адрэстаўраваным аўтэнтычным калаўроце.

Вучні былі задаволеныя экскурсіяй і жывым узаемадзеяннем з арганізатарам праекту.

2020-03-10